48-гадовы мінчук, якога прывезлі ў бальніцу хуткай дапамогі з пераломам сківіцы, заявіў, што яго ў Кіеўскім скверы пабілі невядомыя хуліганы. Ён напісаў заяву аб іх прыцягненні да крымінальнай адказнасці.

Аператыўнікі высветлілі, што сітуацыя разгортвалася іначай. Мужчына пацярпеў не ад рук хуліганаў, а ад мужа жанчыны, з якой сустракаўся ў Кіеўскім скверы.

Кіеўскі сквер у Мінску. Фота з сайта svobodno.by

Кіеўскі сквер у Мінску. Фота з сайта svobodno.by

Па факце збіцця каханка заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання».

Апроч таго, вырашаецца пытанне аб завядзенні ў адносінах да каханка крымінальнай справы за загадзя ілжывы данос.

Іншае магчымае пакаранне яму — штраф за «загадзя ілжывае паведамленне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?