Авіякампанія «Белавія» адмяніла уведзены з 1 лістапада збор памерам 30 еўра за выпраўленне памылкі ў імені і прозвішчы пасажыраў. Як паведамілі ў авіякампаніі, на такі крок пайшлі з прычыны незадаволенасці пасажыраў.

— Мы вырашылі, што лаяльнасць да кампаніі і станоўчыя навіны для нас нашмат важней, - цытуе агенцтва «Мінск-Навіны» начальніка аддзела рэкламы і камунікацый «Белавія» Вольгу Герасенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0