Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла абноўлены варыянт абароннага бюджэту на 2016 фінансавы год, які прадугледжвае выдзяленне $300 млн на ваенную дапамогу Украіне.
У падтрымку дакумента, які будзе яшчэ разглядацца ў сенаце, прагаласавалі 370 амерыканскіх заканадаўцаў, 58 былі супраць. Папярэднюю версію законапраекта адхіліў прэзідэнт ЗША Барак Абама.
0
0
0
0
0
0