«Мы хочам падзякаваць кожнаму з вас, каму неабыякавы лёс дзяўчыны, каго кранаюць слёзы бацькі (Юля — адзінае дзіця ў сям'і), хто ў свой выходны дзень не захутаўся ў плед з кубкам гарачай гарбаты, а не пабаяўся ў гэта дажджлівае надвор'е прыехаць у лес, хто, не шкадуючы сябе, плячом да пляча дапамагаў у гэтым складаным пошуку, — гаворыцца ў паведамленні пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». — На жаль ці, можа быць, на шчасце, у ходзе ляснога пошуку дзяўчына не знойдзена. Цуды здараюцца, калі ў іх верыць, і надзея памірае апошняй. Мы не здаемся, пошукі будуць працягвацца».

Нягледзячы на праліўны дождж, дзясяткі валанцёраў разам з міліцыяй усе выходныя шукалі ў лесе зніклую Юлію Балыкіну. Нагадаем, спартсменка знікла 28 кастрычніка пасля сустрэчы з былым маладым чалавекам Дзмітрыем. Праз некалькі дзён пасля знікнення дзяўчыны Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле «Забойства», Дзмітрый апынуўся за кратамі.

«Падазраваны кажа, што забіў Юлію, паклаў труп у машыну і вывез у лес. Дзе менавіта закапаў цела, не памятае. На падставе гэтай інфармацыі ўвесь мінулы тыдзень вяліся пошукі ў лясным масіве», — распавядае kp.by крыніца.

На самай справе не памятае або круціцца? Паводле непацверджанай інфармацыі, хлопец прымаў псіхатропы. Магчыма, таму ў яго правалы ў памяці. І нават нягледзячы на гэта прызнанне, у сваякоў і сяброў Юліі ёсць надзея, што дзяўчына жывая. Толькі не можа пакуль пра гэта паведаміць. Пошукі зніклай Юліі Балыкінай працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?