Каля дзвюх з паловай тысяч студэнтаў БДУ за тыдзень падпісаліся пад петыцыяй супраць платных адпрацовак, якія неўзабаве мусяць увесці ва ўніверсітэце. 

Сёння некалькі актывістаў занеслі гэтую петыцую ў канцылярыю БДУ, дзе яе зарэгістравалі і паабяцалі перанакіраваць рэктару. 

«Гэта будзе крок назад, мы ж толькі ўступілі ў Балонскі працэс, а тут платныя пераздачы, — абгрунтоўвалі свае дзеянні студэнты, — а калі ў кагосьці неадкладныя справы? Не атрымліваецца прыйсці на практычны занятак, то што?» 

Таксама студэнты асцерагаюцца «разнарадак», у выпадку якіх некалькі чалавек так ці інакш будуць пераздаваць прадметы за грошы. 

«Было б увогуле цудоўна, калі б за паспяховыя здачы нам даплочвалі грошы, — фантазіраваў адзін з аўтараў петыцыі, другакурснік Андрэй, — гэта быў бы большы стымул добра вучыцца, чым страх страціць грошы». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?