Прычынай крушэння самалёта Airbus A321 авіякампаніі «Кагалымавія» быў тэракт, арганізаваны, хутчэй за ўсё, групоўкай «Ісламская дзяржава». Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе ўрада Вялікабрытаніі.

AP

AP

«Урад [Вялікабрытаніі] плануе змяніць свой падыход да авіяцыйнай бяспекі з-за авіякатастрофы Metrojet ў Егіпце два тыдні таму, бо мы лічым, што ён разбіўся ў выніку выбуху бомбы, і што існуе значная верагоднасць таго, што за гэтым стаіць «Ісламская дзяржава»», - гаворыцца ў дакуменце.

Як паведамілі на Даўнінг-Стрыт, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран разлічвае ў панядзелак абмеркаваць пытанні авіябяспекі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і іншымі сусветнымі лідfрамі на саміце G20 у Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0