Расійскі прапагандыст Мікалай Старыкаў сёння паведаміў, што замест трох запланаваных сустрэч у Мінску адбудзецца толькі адна. Дый тая — у Доме Масквы. 

«Паважаныя аднадумцы, незважаючы на спробы сарваць нашую сустрэчу, яны не дасягнулі вынікаў. Сустрэча адбудзецца! Яна пройдзе: Мінск, 16 лістапада, 18:00, «Дом Масквы ў Мінску», вул. Камуністычная, дом 86. Больш ніякіх сустрэч у гэты мой прыезд у сталіцы Беларусі не будзе», — напісаў прапагандыст.

Раней меркавалася, што сустрэчы з прапагандыстам адбудуцца 15 лістапада ў кнігарні «Светач» і 17 лістапада ў гатэлі «Беларусь». 

У «Светачы» сустрэчу адмянілі з «тэхнічных прычын», у «Беларусі» яе таксама не будзе. 

«Дом Масквы ў Мінску» — гэта цэнтр расійскай культуры. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?