Любым амерыканскім вайскоўцам і цывільным супрацоўнікам Міністэрства абароны ЗША забаронена ехаць у Парыж ці ў зону радыусам 50 км, паведаміла амерыканская газета armytimes.com

Камандзіроўкі ці вандроўкі па нейкіх незвычайных асабістых патрэбы павінны атрымаць дазвол з боку начальства.

Больш за тое, любы персанал Міністэрства абароны ЗША не зможа без аўтарызацыі начальніка ўвогуле наведваць Францыю.

Забароны і абмежаванні датычацца як звычайных вайскоўцаў і цывільных супрацоўнікаў Пентагона, гэтак і супрацоўнікаў кампаній, якія выконваюць кантракты Пентагона, а таксама іхных жонак і дзяцей.

Гэтыя захады выкліканыя недаўнімі тэрарыстычнымі нападамі ў Парыжы, кажа афіцыйны блог баявой групоўкі ЗША ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?