AP

«Гэта не азначае, што я крытыкую Германію. Германія зрабіла свой выбар, аднак яна павінна ўсведамляць усю адказнасць», — адзначыў Вальс у гутарцы з журналістамі.

Паводле яго слоў, Францыя і Бельгія павінны спыніць прыём мігрантаў па відавочных прычынах.

Прэм'ер адзначыў, што Францыя мае намер выканаць сваё абавязацельствы па прыёме да 30 тысяч бежанцаў у 2015-2016 гадах, аднак падкрэсліў, што французы ведаюць пра тое, што некаторыя выканаўцы тэрактаў у Парыжы 13 лістапада прыбылі ў краіну менавіта ў шэрагах мігрантаў.

«Гэта падымае праблему магчымасцяў Еўропы па кантролі за патокам бежанцаў і па рэалізацыі рашэнняў аб кантролі межаў …» - дадаў Вальс.

Напярэдадні стала вядома, што мігранты, якія апынуліся на мяжы паміж Грэцыяй і Македоніяй, зашылі сабе рот на знак пратэсту супраць немагчымасці працягнуць шлях далей у Еўропу.

Дэбаты па пытанні аховы межаў у Еўропе ўзмацніліся пасля серыі нападаў у Парыжы 13 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?