Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове са сваім турэцкім калегам Меўлютам Чавушаглу назваў інцыдэнт з расійскім Су-24 «загадзя спланаванай акцыяй», абвінаваціў кіраўніцтва Турцыі ў тым, што яно «па сутнасці, стала на бок ІД» і «нагадаў у гэтай сувязі аб удзеле Турцыі ў незаконным гандлі ІД нафтай».

Пра размову Лаўрова з Чавушаглу паведаміла расійскае знешнепалітычнае ведамства. Як гаворыцца ў заяве МЗС, яна адбылася па ініцыятыве турэцкага боку.

«Мяркуючы па ўсім, акцыя была наўмысная і загадзя спланаваная, прычым пераследвала зусім вызначаныя мэты, — гаворыцца ў заяве МЗС пра інцыдэнт з расійскім Су-24. — Міністр нагадаў у гэтай сувязі аб удзеле Турцыі ў незаконным гандлі ІД нафтай, якая ідзе праз раён, дзе быў збіты самалёт, аб разгорнутай там тэрарыстычнай інфраструктуры, складах зброі і боепрыпасаў, цэнтрах кіравання».

«М. Чавушаглу выказаў спачуванні і шкадаванне ў сувязі з гібеллю пілота. Разам з тым яго выказванні так ці інакш зводзіліся да спроб апраўдаць дзеянні ВПС Турцыі. Турэцкі міністр казаў пра важнасць захавання дыялогу і сувязяў з Расіяй», — заявілі ў расійскім МЗС.

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што Турцыя мела права на рэакцыю ў адказ у выпадку парушэння сваёй паветранай прасторы, здзейсненае нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні.

«Кожны павінен ведаць, што наша міжнароднае права і нацыянальны абавязак заключаецца ў тым, каб прымаць любыя меры супраць любога, хто парушыць нашы паветраныя або сухапутныя мяжы», — цытуе заяву Давутаглу Асашыэйтэд прэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?