Рассельгаснагляд можа забараніць пастаўкі садавіны і агародніны праз Беларусь з краін, у якіх выяўлены падробленыя фітасанітарныя сертыфікаты. Пра гэта пішуць расійскія СМІ.

Паводле іх, рашэнне можа быць прынята па выніках перамоў кіраўніцтва ведамства з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам. Яны адбудуцца ў аўторак 1 снежня.

Расія ўвяла санкцыі супраць паставак садавіны і гародніны з Еўрасаюза. тады еўрапейскія вытворцы сталі пастаўляць яблыкі, апельсіны, кветкі праз сертыфікаты іншых краін — Марока, Македоніі, Туніса, Сербіі ды іншых.

Расія залежыць ад паставак прадуктаў з іншых краін, але спрабуе выкарыстоўваць імпартныя патокі ў сваіх палітычных мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0