У Мінску адшукваецца кліент банка, якому пры абмене валюты касір па памылцы выдала лішнія грошы. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнулася касір філіяла аднаго з банкаў з просьбай аказаць дапамогу ва ўстанаўленні асобы невядомага мужчыны, якому пры абмене валюты яна памылкова выдала грашовую суму большую, чым было неабходна. Фота з камеры відэаназірання грамадзяніна, які адшукваецца, размешчана на сайце ГУУС. 

Інцыдэнт здарыўся прыкладна ў 14.30 гадзін 18 лістапада. Мужчына падышоў да акенца касіра і перадаў ёй грашовыя сродкі ў суме 870 долараў ЗША, каб абмяняць іх на расійскія рублі. Касір выдала кліенту грашовыя сродкі ў рублях РФ на 10.000 больш, чым патрэбна. Мужчына забраў грошы, пералічыў і пайшоў. 

Службай бяспекі банка ўзяты запіс з камеры відэаназірання, на якім бачны мужчына, які адшукваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?