Reuters.com

Reuters.com

Агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў расійскіх праваахоўных органах паведамляе пра тое, што экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі абвешчаны ў Расіі ў федэральны вышук. Аднак у Следчым камітэце Расіі Рускай службе Бі-бі-сі адмовіліся пацвердзіць гэтую інфармацыю.

У панядзелак увечары сам Хадаркоўскі паведаміў пра тое, што расійскі Следчы камітэт выклікаў яго на допыт у якасці абвінавачанага. У сваім «твітары» бізнэсмэн апублікаваў фатаграфію позвы з СКР, з якой вынікае, што гаворка ідзе пра допыт пра падзеі 1998 — па справе аб забойстве мэра Нефцеюганска Уладзіміра Петухова.

Позву прынеслі 82-гадоваму бацьку Міхаіла Хадаркоўскага, Барысу.

На фатаграфіі ў «твітары» Хадаркоўскага відаць, што на позве ад рукі напісана: «Паколькі Хадаркоўскі М. Б. знаходзіцца за межамі РФ, яўка немагчымая».

Прэс-сакратар Хадаркоўскага Кюле Піспанен паведаміла, што ён не мае намеру звязвацца са Следчым камітэтам і нават завочна ўдзельнічаць у якіх-небудзь следчых дзеяннях.

У жніўні Барыса Хадаркоўскага выклікалі на допыт у сувязі з аднаўленнем той жа справы.

Экс-саўладальнікі ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебедзеў больш за 10 гадоў правялі ў зняволенні па абвінавачваннях у нявыплаце падаткаў і крадзяжах. У снежні 2013 расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін памілаваў Хадаркоўскага, пасля чаго той адразу пакінуў Расію і паляцеў у Германію, а затым пасяліўся ў Швейцарыі, дзе атрымаў від на жыхарства.

Мэр Нефцеюганска Уладзімір Петухоў быў забіты ў 1998 годзе. У 2007 годзе суд прызнаў вінаватым у арганізацыі забойства Петухова кіраўніка службы бяспекі ЮКАСа Аляксандра Пічугіна і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?