Суіскальнік намінацыі ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што не адмовіцца аб удзелу ў гонцы, нягледзячы ні на што.

У апошнія двое сутак на палітыка выліўся шквал крытыкі за яго заклік абмежаваць уезд мусульман у ЗША.

Трамп заявіў, што ў выпадку, калі яго партыя адмовіцца вылучаць яго, ён прадоўжыць удзел у гонцы ў якасці незалежнага кандыдата.

Белы дом паспяшаўся назваць словы Трампа супярэчнымі нацыянальным інтарэсам і адзначыў, што рэспубліканец павінен быць «дыскваліфікаваны» з гонкі.

Мільярдэр, які сцвярджаў, што мусульмане ненавідзяць Амерыку і могуць паставіць нацыю пад удар, прапанаваў закрыць межы краіны да таго часу, пакуль улады не разбяруцца, што адбываецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?