Праваахоўнікі шукаюць 27-гадовую Юлію Кубай, якая раніцай 14 снежня адвяла трохгадовую дачку ў садок і сышла ў невядомым накірунку.

У міліцыю звярнуліся сваякі зніклай. Раніцай 14 снежня Юлія адвяла сваю трохгадовую дачку ў садок, а затым павінна была пайсці на працу, але на прадпрыемстве так і не з'явілася. Пра гэта распавяла TUT.BY мама зніклай жанчыны. Дзяўчынку з садка забралі бацькі Юліі.

Дома Юлія да гэтага часу не з'явілася, з блізкімі і сябрамі не звязвалася, тэлефон недасяжны. На сваю старонку ў сацыяльнай сетцы Укантакце яна заходзіла 14 снежня ў 6:48.

Па словах мамы, раней яе дачка з хаты не сыходзіла, заўсёды ставіла ў вядомасць пра сваё месцазнаходжанне бацькоў, з якімі пражывае ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Характарызуецца станоўча, вельмі любіць сваю дачку.

Прыкметы Юліі Кубай: сярэдняга росту, шчыльнага целаскладу, валасы цёмныя, вочы карыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?