Былы палітвязень Юрый Рубцоў, які папрасіў палітычнага прыстанішча ў Германіі, трапіў у бальніцу. Як паведаміў яго сын Віктар Рубцоў, пакуль няма падрабязнай інфармацыі, хутчэй за ўсё, у былога палітвязня праблемы з сэрцам.

«Тэлефона ў бацькі няма — ён яго пакінуў у лагеры. Я змог даведацца, што ў хуткую ён заходзіў сам, яго завезлі ў адну з клінік Нюрнберга, але з-за моўнага бар'ера — там дзяжурная не размаўляла на англійскай — пакуль я не магу даведацца пра стан бацькі», — дадаў Віктар Рубцоў.

Ён папрасіў дапамогі ў беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у Германіі.

Нядаўна Юрый Рубцоў папрасіў палітычны прытулак у Германіі. «Па запатрабаванні сына і жонкі я быў вымушаны пакінуць Беларусь і папрасіць палітычнае прыстанішча ў Германіі. Мяне наўмысна не бралі на працу на радзіме, і ў выпадку нявыплаты падатку на дармаедства я зноў трапіў бы за краты», — тлумачыў раней свой учынак Юрый Рубцоў.

Разам з жонкай Ядвігай ён знаходзіўся ў палатачным лагеры для бежанцаў у Нюрнбергу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?