Уладзімір Пуцін назваў візіт беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву важным з улікам бягучых праблем; расійскі лідар таксама нагадаў пра дамоўленасці пра візіт кіраўніка Саюзнай дзяржавы ў Расію пасля выбараў.

«Я вельмі рады бачыць Вас у Маскве. Як мы і дамаўляліся, пасля выбараў Вы прыязджаеце з першым візітам у сталіцу Расіі, што натуральна, бо ўзровень палітычных адносін і аб'ём эканамічнага супрацоўніцтва, той рух, які… у значнай ступені зроблены дзякуючы вашым намаганням, мы зрабілі аб'яднанне нашых магчымасцяў пры вырашэнні сацыяльных пытанняў у Беларусі і ў Расіі. Усё гэта сведчыць аб тым, што нам ёсць пра што пагутарыць», — сказаў Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Беларусі.

Ён таксама адзначыў важнасць візіту Лукашэнкі ў Расію, які адбыўся, нягледзячы на існуючыя цяжкасці. «Мы часта сустракаемся, тым не менш мы Вас чакалі з афіцыйным візітам. Вельмі рады, што гэта, нягледзячы на ўсялякія бягучыя праблемы, арганізавана, што вы прыехалі для грунтоўнай гутаркі па ўсім комплексе расійска-беларускіх адносін», - дадаў расійскі прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?