pridvinje.by

Крымінальная справа адносна экс-сенатара, дырэктара Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі перададзеная ў Вярхоўны суд Беларусі. Дата пачатку працэсу пакуль невядомая.

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку прэс-сакратарка суда Юлія Ляскова.

Яна адзначыла, што менавіта Вярхоўнаму суду падсудныя крымінальныя справы аб злачынствах, учыненых сябрамі савета рэспублікі.

У 2014 годзе генпракуратурай заведзена крымінальная справа ў дачыненні да Ганны Шарэйкі і шэрагу службовых асобаў Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі па фактах злоўжывання імі службовымі паўнамоцтвамі.

У жніўні Ганна Шарэйка была ўзятая пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0