Тэмпература паветра ў Арктыцы паднялася да рэкордна высокіх значэнняў за апошнія 115 гадоў. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША (NOAA).

Фота: Robert Becker

Фота: Robert Becker

Згодна з дакладам NOAA, з кастрычніка 2014 па верасень 2015 года тэмпература ў Арктыцы паднялася вышэй за сярэднія паказчыкі на 1,3 градуса па Цэльсіі. Прадстаўнік NOAA заявіў, што пацяпленне тут адбываецца ў два разы хутчэй, чым дзе-небудзь яшчэ ў свеце.

Мінімальны ўзровень марскога лёду сёлета таксама аказаўся вельмі нізкім. Навукоўцы падлічылі, што гэты ўзровень зніжаўся на 13,4% кожнае дзесяцігоддзе з 1981 па 2010 гады. З дакладу таксама вынікае, што анамальнае пацяпленне вядзе да скарачэння плошчы леднікоў. Навукоўцы падлічылі, што за 35 гадоў плошча леднікоў у Арктыцы скарацілася ў два разы і склала 14,54 млн кв.км.

Акрамя гэтага, праз павелічэнне тэмпературы паветра гінуць жывёлы, якія жывуць на дадзенай тэрыторыі. Турбуе навукоўцаў і тое, што ў пацяплелыя арктычныя воды пачалі перасяляцца драпежныя рыбы з субарктычнага рэгіёну, такія як траска, марскі акунь і амерыканская камбала. Навукоўцы лічаць, што з'яўленне новых драпежнікаў можа быць небяспечным для дробных рыб, якія жывуць у Арктыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?