У Мінску з мэтай павышэння эфектыўнасці работы і стварэння дадатковых магчымасцей для перасадкі на трамваі з 1 студзеня 2016 года ў парадку эксперымента аўтобусны маршрут №901 ДС «Дружная» - З.Бядулі будзе зноў прадоўжаны да Камароўскага рынку.

Аўтобусы маршруту №901 будуць ісці па вул. З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава, вул. Куйбышава, В.Харужай у прамым напрамку і па вул. В.Харужай, Чырвонай, прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі - у адваротным напрамку.

Магчымасць ажыццявіць перасадку з аўтобусаў маршруту № 901 на трамваі маршрутаў №№ 11, 3, 5, 6 будзе на прыпыначных пунктах: «З.Бядулі» (па вул. Казлова), «Чырвоная» (па прасп. Машэрава), «ст. м. «Пл. Я.Коласа» (на пл. Я.Коласа), «прасп. Незалежнасці» (па вул. Казлова).

У ДП «Мінсктранс» таксама паведамілі, што ў сувязі са складанай дарожнай абстаноўкай, з мэтай забеспячэння рэгулярнасці руху, часова, на перыяд з 18 па 31 снежня, адмяняецца заезд на тэрыторыю МВЦ «Экспабел» экспрэсных аўтобусных маршрутаў нумароў 1191-ТК, 1064-ТК, 1053-ТК, 1153-ТК, 1076-ТК, 1346-ТК, 1024-ТК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?