«За 20 з невялікім гадоў, якія мы пражылі як самастойная, незалежная дзяржава, мы дасягнулі вельмі многага, Беларусь стала вядомай ва ўсім свеце», — заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 17 снежня ў Мінску на сустрэчы былых кіраўнікоў беларускага знешнепалітычнага ведамства з нагоды 95-годдзя стварэння Народнага камісарыята па замежных справах. 

Як адзначыў кіраўнік МЗС, яго нядаўнія перамовы з еўрапейскімі партнёрамі сведчаць аб тым, што цяпер Беларусь не асацыюецца ў свеце «з чымсьці негатыўным». «Пра Беларусь сапраўды сёння гавораць толькі пазітыўна. У першую чаргу, вядома, у сувязі з украінскім крызісам, але не толькі», — сказаў Макей. 

У сустрэчы ўзялі ўдзел былыя кіраўнікі знешнепалітычнага ведамства Беларусі Пётр Краўчанка, Уладзімір Сянько, Іван Антановіч, Урал Латыпаў, Міхаіл Хвастоў, Сяргей Мартынаў, сын першага міністра замежных спраў БССР Кузьмы Кісялёва Васіль Кісялёў, а таксама маладыя дыпламаты. 

Макей выказаў падзяку калегам за тое, што яны «зрабілі для краіны». Былыя кіраўнікі МЗС, у сваю чаргу, расказалі пра свой вопыт працы на гэтай пасадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?