У некаторых беларускіх школах ужо ў 2016 годзе з'явяцца факультатывы па шахматах. Такую прапанову кіраўніка FIDE Кірсана Ілюмжынава падтрымаў на сустрэчы 18 снежня Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік міжнароднай федэрацыі шахматаў прыбыў у Мінск на адкрыццё чэмпіянату Еўропы па хуткіх шахматах, паведамляе тэлеканал СТВ. Турнір стартаваў 18 снежня. У ім удзельнічаюць больш за 800 спартсменаў з больш чым 30 краін, у ліку якіх знакамітыя гросмайстры.

Лукашэнка паабяцаў Ілюмжынаву, што НАК Беларусі падтрымае ініцыятыву ўключыць шахматы ў праграму зімовых Алімпійскіх гульняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0