Позна вечарам 3 красавіка на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску зноў залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг. Ён зьявіўся на коміне кацельні побач з будынкам сярэдняй школы №11. Як заўжды, да сьцяга была прымацаваная цыдулка. На гэты раз няўлоўны Мірон пакінуў у ёй сваю параду супрацоўнікам міліцыі:
«Марафон падыходзіць да канца. Мясцовыя Пінкертоны, працуйце ў штатным рэжыме, бо заваліце паказчыкі са злачыннасьцю. Аб наступнай акцыі паведамлю дадаткова. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».
0
0
0
0
0
0