Затрыманы міліцыяй кіроўца распавёў, чаму пакінуў загінулую пасажырку на месцы ДТЗ паблізу вёскі Беліца Мінскага раёна. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Мінскай вобласці.

«Са слоў самога кіроўцы, пасля здзяйснення ДТЗ ён разам з жонкай і пацярпелай дачкой, не чакаючы прыезду хуткай дапамогі і супрацоўнікаў ДАІ, паехаў на спадарожным аўтамабілі ў медустанову. Загінулая жанчына-пасажыр засталася на месцы аварыі. У бальніцы малалетнюю дзяўчынку з маці шпіталізавалі, а сам кіроўца з'ехаў на таксі дадому. Затым накіраваўся да суседзяў, дзе хаваўся ў склепе ад сваякоў загінулай пасажыркі», — сказалі ва УУС.

Фота УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Фота УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Як раней паведамлялася, аварыя адбылася ў ноч з 11 на 12 студзеня. Кіроўца «Опеля» выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў апору лініі электраперадачы. У выніку ДТЗ пенсіянерка з вёскі Бараўляны, якая ехала з ім у машыне, загінула, а дзяўчынка 2010 нараджэння змешчаная ў бальніцу. Сам кіроўца, кінуўшы аўтамабіль, уцёк з месца здарэння. Пра тое, што разам з кіроўцам у машыне яшчэ была яго жонка, не паведамлялася.

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.317 КК РБ. Па выніках расследавання будзе дадзена канчатковая прававая ацэнка дзеянням мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?