Трагедыяй скончыўся візіт мясцовага жыхара ў траўматалагічнае аддзяленне Мазырскай гарадской бальніцы. Наведваючы аднаго з пацыентаў, мужчына нанёс іншаму некалькі нажавых раненняў. Крыху пазней пацярпелы памёр у рэанімацыі.

Здарэнне адбылося ў суботу, 16 студзеня. Каля 12.00 наведвальнік прайшоў у палату № 13 траўматалогіі, у якой знаходзіліся некалькі пацыентаў, падышоў да аднаго з іх і нечакана нанёс некалькі удараў нажом у вобласць шыі. Пасля чаго, скарыстаўшыся панікай, паспеў збегчы з медустановы.

Нягледзячы на ўсе высілкі дактароў, раны пацярпелага былі смяротнымі. Праз непрацяглы час 32-гадовы мужчына памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

— Неадкладна на месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Грамадзяніна, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства, затрымалі праз некалькі гадзін, - распавёў намеснік начальніка Мазырскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Валянцін Пакштас.

Абодва ўдзельніка трагедыі - жыхары Мазыра.

32-гадовы падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Мазырскі раённы аддзел СК завёў крымінальную справу па факце забойства.

— Папярэдне ўстаноўлена, што за некалькі дзён да забойства паміж падазраваным і пацярпелым адбыўся канфлікт. Пацярпеламу былі прычынены цялесныя пашкоджанні, у выніку чаго ён быў змешчаны ў траўматалагічнае аддзяленне гарадской бальніцы, - распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Як асноўны матыў здзейсненага злачынства следчыя разглядаюць канфлікт у сферы фінансавых адносін: па словах падазраванага, пацярпелы не выканаў раней дасягнутую дамоўленасць па ўмовах вяртання грашовых сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?