Лідары дзвюх частак падзеленага Кіпра аптымістычна настроеныя датычна перамоваў пра ўз'яднанне краіны.

Пра гэта яны заявілі на эканамічным форуме ў Давосе, паведамляе Euobserver.

«Я лічу, што 2016 можа стаць годам, у якім мы скончым з непрымальным статусам кво», — сказаў прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс, які кіруе грэцкай часткай выспы, што з'яўляецца дзяржавай-сябрам Еўрапейскага Саюза і еўразоны.

Лідар турак-кіпрыётаў Мустафа Акінчы адзначыў, што перамовы ўступілі ў вырашальную фазу.

«Я хацеў бы пацвердзіць цвёрдую рашучасць турак-кіпрыётаў дасягнуць дамоўленасці, што прадугледжвае федэрацыю з палітычнай роўнасцю двух зон».

Раней лідары Кіпра ўпершыню з моманту падзелу краіны запісалі сумеснае віншаванне народу з нагоды Раства.

Кіпр быў падзелены з 1974 года, калі турэцкія войскі захапілі паўночную частку краіны ў адказ на арыентаваны на Афіны пераварот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0