Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка ўзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.

Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня падпісаў два ўказы аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод. У ліку ўзнагароджаных ордэнам Францыска Скарыны — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Тадэвуш Коктыс, медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» — міліцыянер-вадзіцель групы затрымання роты міліцыі Барысаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Сяргей Глод, «За працоўныя заслугі» — дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Капыльскага раёна Аляксандр Макарчук, медалём Францыска Скарыны — акцёр кіно, каскадзёр і пастаноўшчык трукаў, член Беларускай гільдыі акцёраў кіно Генадзь Чацверыкоў.

Узнагарод удастоены таксама прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Так, медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання Міхаіл Кустоўскі. Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» прысвоена прарэктару па вучэбнай рабоце — дырэктару Інстытута дзяржаўнай службы Сяргею Шаўруку.

Акрамя таго, ганаровыя званні прысвоены прадстаўнікам іншых сфер. У прыватнасці, заслужаным артыстам Беларусі стала вядучы майстар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Галіна Букаціна, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі — загадчык кафедры інструментоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вячаслаў Кузняцоў, заслужаным майстрам спорту Беларусі — спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Дзіна Сазанавец і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?