На фота: Бежанец у Берліне робіць сэлфі з Ангелай Меркель.

На фота: Бежанец у Берліне робіць сэлфі з Ангелай Меркель.

Кожны велікадушны жэст нясе ў сабе рызыку. Любы акт міласэрнасці можа сустрэцца са злоўжываннем. Гэта ведае кожны харытатыўны дзеяч, дый любы чалавек добрай волі, які мае за сабой прынамсі некалькі ўчынкаў міласэрнасці. Бывалі ў гісторыі выпадкі, калі хтось з палітыкаў ці дзяржаўных дзеячаў парушалі звычайную логіку палітыкі і без палітычных калькуляцый, без перспектыў на палітычныя дывідэнды, рашаліся на ангажаванне сваёй улады і ўплываў у дапамогу тым, хто церпіць, ведаючы, што спасярод «церпячых» абавязкова знойдуцца змеі, якія могуць джаліць у грудзі, якія іх сагрэлі.

Так было ў выпадку Меркель і яе асяроддзя. Як асоба з выдатным палітычным талентам, загартаваная ў самых розных палітычных перыпетыях, яна напэўна ўсведамляла, што салідарнасць з эмігрантамі наўрад ці будзе аплочвацца ў палітычным або эканамічным плане. Але яна заняла прынцыпова хрысціянскую, ці, калі хочаце, філантрапійную пазіцыю, што пару тыдняў таму заўважыў The Economist. Так, сёння яна вымушана пераглядаць ранейшую сваю адкрытасць; гэта нармальна, і гэта ні ў чым не памяншае яе ранейшага велікадушнага стаўлення да праблемы, гэтаксама як яе ранейшая адкрытасць ні ў чым не памяншала яе маральнай і палітычнай значнасці. Тымчасам маладушныя карузлікі на чале некаторых суседніх краін, марыянеткі сваіх уласных рэйтынгаў, чыя палітычныя мудрасць у дачыненні да складанай праблемы з эміграцыяй праявілася толькі ў будаванні высокіх агароджаў з калючымі дратамі, цяпер нацешыцца не могуць сваёй «дальнабачнасцю» і не прамінаюць аказіі, каб папікнуць «наіўную Меркель» за яе «палітыку адкрытасці» (як быццам гэтая палітыка была ёй асабіста патрэбна).

Перагляд палітыкі адкрытасці разумею; гэта сумная неабходнасць. Але мае сімпатыі ў гэтай справе застаюцца толькі і толькі пры высокароднай Меркель і яе асяроддзі. Калі б усе лідары дзяржаў рабілі толькі такія «памылкі», якія робіць Меркель, то палітычная сфера была б намнога больш прыстойнай і маральна ўпарадкаванай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?