На гэтую пасаду ён быў абраны членамі абшчыны сталіцы Літвы. Раў Ізаксон ужо атрымаў дабраславенне і віншаванні ад вялікага мудраца Торы Гаона Хаіма Канеўскага, а таксама ад прэзідэнта Рады рабінаў Еўропы і галоўнага рабіна Масквы.

Шымшон Даніэль Ізаксон нарадзіўся ў 1987 годзе ў Магілёве. У 14 гадоў ён паступіў маскоўскі ешыбот «Торат Хаім», аднак, у 2005 годзе Ізаксон пераехаў у Ізраіль і працягнуў вучобу ў ешыбоце «Атэрэт Ісраэль» у Ерусаліме. Шымшон Даніэль Ізаксон цягам апошніх чатырох гадоў быў рабінам Віцебска. Рада рабінаў Еўропы адзначыла яго актыўную працу з моладдзю і вялікі ўклад у развіццё абшчыны Віцебска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?