belavia.by

belavia.by

Ёю стала 28-гадовая Святлана Яроменка. Да гэтага дзяўчына лётала на суднах авіякампаній «Пскоўавія» і «Трансаэра». Кіравала пасажырскімі самалётамі Ан-24/Ан-26, а пазней і Boeing-737NG. Зараз яна праходзіць стажыроўку з інструктарам, але ўжо ў хуткім часе зойме месца другога пілота на беларускіх рэйсах, якія выконвае Boeing-737NG.

Мілавідная выпускніца Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта грамадзянскай авіяцыі нарадзілася ў авіяцыйнай сям'і ў Якуціі. Тата Святланы быў галоўным інжынерам службы ЭРТАС (служба эксплуатацыі радыётэхнічнага абсталявання і сувязі), а мама — начальнікам метэастанцыі, распавялі Onliner.by ў прэс-службе авіякампаніі.

— І муж Святланы таксама пілот, — адзначылі ў «Белавія». — Ён працуе ў Санкт-Пецярбургу.

Святлана працуе ў «Белавія» з лістапада мінулага года. І стала першай жанчынай-пілотам за ўсю гісторыю кампаніі. Ёй давядзецца працаваць у калектыве са 194 мужчынамі.

Дзяўчына ўжо прайшла навучанне ў кампаніі: у тым ліку наземную тэарэтычную і трэнажорную падрыхтоўку. Яна паспела злятаць 29 снежня ў Ашхабад. І праз пару месяцаў пасажыры змогуць пабачыць Яроменка ў кабіне на месцы другога пілота. А ўжо цяпер вось гэтае фота дзяўчыны красуецца на галоўнай старонцы часопіса ICON.

icon-magazine.by

icon-magazine.by

— У сучасным свеце ўжо даўно не дзеляць прафесіі на «мужчынскія» і «жаночыя», — лічыць дзяўчына. — І калі ў чалавека ёсць жаданне, дазваляе здароўе і атрымана якасная адукацыя, ён спраўляецца са сваімі абавязкамі, то цалкам не важна, якога ён полу. Самалёту ўсё роўна, хто ім кіруе, калі ўсе працэдуры выконваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі.

У самой кампаніі кажуць, што з'яўленню пілота-жанчыны толькі рады.

— Прафесіяналізм не адрознівае мужчын і жанчын, таму мы плануем, што колькасць жанчын-пілотаў будзе павялічвацца, — пракаментаваў з'яўленне дзяўчыны генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія»» Анатоль Гусараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?