Нагадаем, у кастрычніку 2015 года акцёр Купалаўскага тэатра Арцём Бародзіч быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў у сябе ў кватэры. У яго знайшлі 26 грам марыхуаны. Пакуль ішло расследаванне, акцёр заставаўся на волі, граў у спектаклях. Аднак затым яго дзеянні перакваліфікавалі на больш цяжкае злачынства, і 25 студзеня Арцёму Бародзічу прад'явілі ўжо канчатковае абвінавачанне па ч. 2 арт. 328 КК. Цяпер яго абвінавачваюць «у незаконных дзеяннях з мэтай збыту», набыцця і захоўвання марыхуаны. У той жа дзень яго ўзялі пад варту, зараз ён знаходзіцца ў турме №8 Жодзіна.

Дарэчы, некалькі гадоў таму Бародзіч таксама прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконнае захоўванне небяспечных наркатычных сродкаў. Цяпер аднаму з самых запатрабаваных акцёраў Купалаўскага тэатра пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?