Вынікі былі прадстаўлены на саміце Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі ў Вашынгтоне.

Паводле дадзеных даследавання, лячэнне з прымяненнем генетычна мадыфікаваных імунных клетак (так званых T-лімфацытаў) амаль у 90% выпадкаў прыводзіла да поўнага аднаўлення пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны рак крыві на апошняй стадыі.

Як адзначае адзін з кіраўнікоў даследавання, прафесар Стэнлі Рыдэл, новая тэрапія выратавала тых пацыентаў, якім раней не дапамагалі ніякія традыцыйныя метады лячэння.

«Мы не выявілі ў іх ніякіх прыкмет лейкеміі, выкарыстоўваючы вельмі дакладныя тэхналогіі», — кажа Рыдэл.

Пры гэтым навукоўцы адзначаюць, што некаторыя хворыя на рак пацыенты памерлі пасля прымянення тэрапіі, таму яна мае патрэбу ў дадатковых тэстах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?