Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу пракаментаваў прынятае напярэдадні Радай Еўрасаюза рашэнне пра адмену большасці санкцый у дачыненні да лукашэнкаўцаў.

«Міністру замежных спраў трэба падзякаваць сваім калегам за прыняцце такога рашэння. Еўрасаюзаўцы — малайцы, яны зразумелі, што ёсць момант і своечасова трэба адысці ад гэтага блокавага мыслення і супрацьстаяння з Беларуссю. Яны прынялі рашэнне, якое нас абсалютна задавальняе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ўраду актывізаваць працу з рознымі банкаўскімі структурамі ЕС, а таксама з патэнцыйнымі інвестарамі. «Мы адкрытыя для гэтага», — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0