Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Большую частку тыдня надвор'е будуць вызначаць сырыя і вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора.

У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі ападкі - дождж, мокры снег. Днём невялікія кароткачасовыя ападкі. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — + 5°С, максімальная днём +1 + 7°С.

У сераду, 24 лютага, месцамі мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — + 3°С, максімальная днём 0 — + 6°С.

У чацвер месцамі невялікі кароткачасовы мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +1°С, максімальная днём 0 — + 5°С.

У пятніцу і суботу месцамі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -5°С, максімальная днём 0 — + 5°С.

У нядзелю з ростам атмасфернага ціску надвор'е крыху палепшыцца, чакаецца пераважна без ападкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0