У настаўніцы Каўнаскай каталіцкай школы былі інтымныя стасункі з васьмікласнікам.

Такое рашэнне 29 лютага вынес Каўнаскі ўчастковы суд — настаўніцу літоўскай мовы 39-гадовую Дайву Л. прызналі вінаватай у інтымных адносінах з вучнем. Суд вырашыў, што абвінавачванні былі абгрунтаваныя.

Настаўніку прызначаны штраф памерам 1130 еўра.

«Дрэнна ацэньваю рашэнне суда», — сказала Дайва Л.

Настаўніца сказала, што суд абапіраўся толькі на паказанні пацярпелага юнака. Дайва Л. мае намер абскардзіць вердыкт суда.

Абвінавачаная сваю віну адмаўляла, аднак суд, разгледзеўшы справу і доказы, паказанні удзельнікаў, высновы псіхалагічнай экспертызы і інфармацыю тэлефоннай сувязі, прызнаў яе вінаватай.

Суд прызначыў пакаранне з улікам той рэдакцыі артыкула, у адпаведнасці з якой гэта злачынства расцэньвалася як менш цяжкае. У справе быў прад'яўлены грамадзянскі пазоў на суму 15 000 еўра, аднак суд яго адхіліў, паколькі шкода не была абгрунтавана. Пастанова суда на працягу 20 дзён можа быць абскарджана ў Каўнаскім акруговым судзе. Праўда, суд не забараніў Дайве Л. працаваць настаўнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?