Сядзіба Юрыя Гіля, віленскага беларускага актывіста, у засценку Вашунава каля Параф'янава. Цікавы быў чалавек, я двойчы з ім сустракаўся, калі ён яшчэ быў жывы.
Ягоная пляменніца Ала Русалоўская рабіла настаўніцай у Крулеўшчыне, выкладала ў мяне фізкультуру.
Памёр Юры Гіль у 2009 годзе. Пахаваны ў Парфенаве. Летась на ягонай магіле дзеці нарэшце паставілі помнік і паклалі пліту з Пагоняй. А сядзіба з цікавымі этнаграфічнымі зборамі гніе ды развальваецца, няма каму яе глядзець.
0
0
0
0
0
0