Украінская лётчыца пяты дзень трымае сухую галадоўку ў расейскім СІЗА.

Джяржсакратар ЗША Джон Керы. Фота EPA

Джяржсакратар ЗША Джон Керы. Фота EPA

«Я глыбока занепакоены станам здароўя і тым, ці ўсё добра ў украінскай лётчыцы і дэпутаткі Рады Надзеі Саўчанкі, якая зь пятніцы адмовілася да ежы і пітва на знак пратэсту супраць яе далейшага ўтрыманьня пад вартай у Расейскай Фэдэрацыі», — піша ў афіцыйнай заяве джяржсакратар ЗША Джон Керы.

«За 20 месяцаў зь яе захопу на ўсходзе Украіны і вывазу ў Расею спадарыня Саўчанка, як паведамляецца, зазнала допыты, адзіночнае зьняволеньне і прымусовую «псыхіятрычную экспэртызу», — нагадвае Керы. — Суд над ёй і ейнае зьняволеньне дэманструюць пагарду да міжнародных стандартаў, а таксама да абавязальніцтваў Расеі паводле Менскіх пагадненьняў. Злучаныя Штаты ў чарговы раз заклікаюць Расею неадкладна вызваліць спадарыню Саўчанку і вярнуць яе ва Ўкраіну».

Надзея Саўчанка аб’явіла сухую галадоўку 3 сакавіка, пасьля таго як расейскі судзьдзя ня даў ёй выступіць з апошнім словам. Працэс мае аднавіцца 9 сакавіка. Адвакат Саўчанкі мяркуе, што рашэньне пра лёс Саўчанкі будзе прымаць асабіста Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?