Алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы Аліна Кабаева зойме пасаду старшыні савета дырэктараў «СЭ».

Пра гэта абвясціла «Нацыянальная Медыя Група», якая завяршыла здзелку па набыцці 25 працэнтаў акцый выдання «Спорт-Экспресс». Умовы ўгоды не раскрываюцца.

***

НМГ кіруе эфірнымі РЕН ТВ і «Пятым каналам». Група з'яўляецца ўласнікам 25% «Першага канала» і з'яўляецца мінарытарыем кіпрскай Telcrest, якой, у сваю чаргу, належыць 25,4% холдынгу «СТС Медыя». Сярод іншых актываў НМГ - газета «Вести», газета Metro ў Пецярбургу і радыёстанцыя «Русская служба новостей». У жніўні 2015 года НМГ атрымала кантроль над расійскамоўнымі версіямі тэлеканалаў Discovery Channel, Animal Planet, TLC, Eurosport і іншых.

«Нацыянальная Медыя Група» (НМГ) належыць банку «Расія» Юрыя Кавальчука, «Северсталь-груп» Аляксея Мардашова, «Сургутнефтегаз» і «СОГАЗ».

***

Газета «Спорт-Экспресс» заснавана ў 1991 годзе. Наклад выдання складае 220 тысяч асобнікаў, аўдыторыя аднаго нумара перавышае 486 тысячаў чытачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?