Палітык Мікола Статкевіч і старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка падавалі заяўку на правядзенне Маршу прадпрымальнікаў, але гарадскія ўлады не далі дазволу.

Тады Статкевіч і Шумчанка заклікалі прадпрымальнікаў прыйсьці а 13-й да Міністэрства па падатках і зборах каля Дома урада, каб заявіць пра сваю нязгоду з Указам № 222 (увядзенне абавязковай сертыфікацыі).

Згодна з указам, можна гандляваць таварамі лёгкай прамысловасьці, завезенымі з-за мяжы, толькі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і паходжанне тавараў.

«Наша Ніва» плануе весці анлайн з акцыі.

Трэба сказаць, што прадпрымальнікі ў лютым тройчы ладзілі акцыі на Кастрычніцкай плошчы (15, 22 і 28 лютага), і штораз яны былі ўсё драбнейшымі.

Тым часам улады заявілі, што плануюць ісці насустрач такім ІП. 11 сакавіка дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пётр Арушаньянц заявіў, што штрафы для індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль таварамі без сертыфікатаў плануецца паменшыць у 100 разоў. 

«Цяпер штрафныя санкцыі — ад 200 да 500 базавых велічынь. Атрымліваецца, што нават за гандаль без дакументаў двума шапкамі суд абавязаны аштрафаваць на 200 базавых. Мы ж прапануем ніжнюю планку штрафаў паменшыць у 100 разоў, гэта значыць да 2 базавых велічынь», — адзначыў Пётр Арушаньянц.

«Гэтыя заявы гучаць здзекліва на фоне таго, што было абяцана на пасяджэнні працоўнай групы», — пракаментаваў Шумчанка. 

Арашаньянц таксама заявіў, што большасць ІП, якія баставалі ў студзені, у сакавіку выйшлі на працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?