tass.ru

tass.ru

Па дадзеных чыгуначных экспедытараў, ТАА «Прадпрыемства прамысловага чыгуначнага транспарту» (уваходзіць у «Газпром») экспартавала з пачатку сакавіка ў Беларусь 8,5 тыс т. дыстыляту газавага кандэнсату (можа выкарыстоўвацца як дызельнае паліва і пры вытворчасці высокаактанавага бензіну). У лютым кампанія экспартавала ўсяго 1,9 тыс. т., а ў студзені — 15 тыс. т.

Зніжэнне экспарту ў лютым, хутчэй за ўсё, тлумачыцца вынікамі пасяджэння урадавай камісіі па паліўна-энергетычным комплексе (ПЭК) Яе старшыня, віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч рэкамендаваў «Газпрому» і «Татнефці» прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь, а Мінэнерга, Мінфіну і Федэральнай мытнай службе (ФМС) даручыў разабрацца ў прычынах рэзкага павелічэння паставак даччынымі прадпрыемствамі «Татнефці» і «Газпрома», вынікае з копіі пратаколу камісіі.

«Дачка» «Татнефці» ТАА «Татнефць-Транс» наогул не экспартавала нафтапрадукты ў Беларусь у лютым, сведчаць дадзеныя экспедытараў. Дадзеных па пастаўках «Татнафта-Транс» у сакавіку пакуль няма.

Прадстаўнік «Газпрома» сказаў РБК, што даччыныя прадпрыемствы манаполіі кампанія павялічылі пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь у 2015 годзе ў сувязі з спрыяльнай каньюнктурай. Аднаўленне паставак у сакавіку прадстаўнік каментаваць адмовіўся. У «Татнефці» сітуацыю пакуль не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?