Расійскія кампаніі пастаўляюць аўтамабільнае паліва ў Беларусь толькі для рэалізацыі на сваіх запраўках, паведаміла крыніца ў беларускім паліўным бізнэсе, знаёмая з сітуацыяй.

ria.ru

ria.ru

Раней шэраг СМІ паведаміў, што ўлады РФ рэкамендавалі некаторым расійскім кампаніям прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь. Расійскія ведамствы мяркуюць, што рэзкі рост такіх паставак можа быць звязаны, у тым ліку з рээкспартам прадукцыі, пісалі выдання. Пры гэтым у чацвер прэс-сакратар віцэ-прэм'ера РФ Аркадзя Дварковіча Алія Самігуліна паведаміла, што некаторыя кампаніі РФ прыпынілі пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь яшчэ да лютаўскага пасяджэння праўкамісіііпа ТЭК, дзе абмяркоўвалася гэтае пытанне. Камісія тады вырашыла даць такую рэкамендацыю.

Некаторыя расійскія кампаніі, напрыклад ЛУКОЙЛ, «Газпром» маюць у Беларусі сетку сваіх АЗС. «Ужо некалькі месяцаў расійскія ўладальнікі АЗС рэалізуюць на сваіх запраўках у Беларусі паліва, як вырабленае ў краіне, так і ўвезенае з Расіі. Гэта зусім лагічна, бо ў Расіі ў цяперашні час паліва каштуе танней, чым у Беларусі», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён адзначыў, што гаворка не ідзе аб пастаўках паліва ў Беларусь для рээкспарту. «Лічбы статыстыкі не дазваляюць казаць аб рээкспарце. Гаворка ідзе толькі аб пастаўках для продажу на запраўках», - сказаў ён.

Суразмоўца таксама адзначыў, што Беларусь мае намер выразна выканаць свае абавязацельствы па пастаўках у Расію 1 мільёна тон аўтапаліва ў 2016 годзе. «Ёсць праблемы з коштам. Часам пастаўкі прыпыняюцца. Але па году — мільён тон будзе», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?