У Мінску кіроўца-парушальнік напаў з нажом на супрацоўнікаў ДАІ, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы Алена Волчак.

Здарэнне адбылося сёння ўначы. Праязджаючы па вуліцы Ляшчынскага, кіроўца «Хёндэ» на адным з перакрыжаванняў парушыў патрабаванні знака «Рух толькі направа» і збочыў налева. Двое інспектараў ДПС, заўважыўшы парушальніка, паспрабавалі спыніць яго, але кіроўца з'ехаў.

Мужчына заехаў у двор, зачыніўся ў машыне і папярэдзіў супрацоўнікаў ДАІ, што не выйдзе з аўтамабіля. Затым на патрабаванні інспектараў пакінуць машыну парушальнік стаў пагражаць ім нажом.

Калі праваахоўнікі паспрабавалі выцягнуць кіроўцу з аўто, ён параніў аднаго з міліцыянтаў. Другі супрацоўнік ДАІ змог абясшкодзіць мужчыну.

Агляд паказаў, што кіроўца быў п'яны: у яго крыві выявілі 1,1 праміле алкаголю.

Па факце здарэння вядзецца разбор, дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?