Першыя матчы з удзелам беларусаў ужо заўтра.

«Манрэаль Канадыенс», за які выступаюць браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны і Міхаіл Грабоўскі, у 1/4 фіналу згуляе зь «Філядэльфіяй Флаерз».

Сёньня ўначы «Філядэльфія» выйграла, у овэртайме, сёмы матч у «Вашынгтон Кэпіталз» — 3:2.

Гульні пройдуць 24, 26, 28, 30 красавіка, 3, 4, 6 траўня. Першыя два матчы ў Манрэалі, два наступныя – у Філадэльфіі. Потым супернікі будуць праводзіць па матчы на сваёй пляцоўцы.

«Каларада Эвэланш» — за яго выступае Руслан Салей ‑‑ у наступным раўндзе Кубку Стэнлі згуляе з «Дэтройт Рэд Уінгз», пераможцам рэгулярнага чэмпіянату.

Матчы пройдуць 24, 26, 29 красавіка, 1, 3, 5, 7 траўня. Першыя два матчы ў Дэтройце, наступныя два — у Дэнвэры.

Дзьве астатнія пары ў чвэрцьфінале Кубку Стэнлі: «Пітсбург Пінгвінз» — «Нью‑Ёрк Рэйнджэрз» (Усход), «Сан‑Хасэ Шаркс» — «Далас Старз» (Захад).

Ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0