Reuters.com

Reuters.com

Згоншчык егіпецкага самалёта A320 назваў першае патрабаванне — вызваленне зняволеных у Егіпце, паведамляе Reuters.

Раней крыніца Associated Press ва ўрадзе Кіпра паведаміла, што ад згоншчыкаў паступіла толькі адно патрабаванне - адагнаць ад самалёта паліцэйскія аўтамабілі.

Іншых патрабаванняў не паступала.

***

Самалёт EgyptAir, які выконваў рэйс з Александрыі ў Каір, раніцай 29 сакавіка быў пад пагрозай выбуху сагнаны ў аэрапорт Ларнакі на Кіпры. На борце самалёта знаходзіўся 81 чалавек. Большасць пасажыраў і членаў экіпажу былі вызваленыя.

Міністр транспарту Егіпта паведаміў, што на борце лайнера засталіся чацвёра членаў экіпажа і трое пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?