Ідэя праекта — адраджэнне сядзібы Козел-Паклеўскіх XIX стагоддзя ў вёсцы Чырвоны Бераг і стварэнне ў ёй этназоны.

Большая частка грашовых сродкаў пойдзе на куплю рарытэтнай мэблі у пустыя інтэр'еры адрэстаўраванай сядзібы і на адраджэнне парку вакол яе, уключанага ў спіс помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.

У парку плануюць абнавіць пасадкі і высадзіць дэкаратыўныя хмызнякі. Важна ўдыхнуць жыццё ў гістарычныя сцены, распавяла дырэктар музея Ніна Штэйнер:

— Мы ствараем сістэму секцый-клубаў, якія закліканы адрадзіць народныя рамёствы і мясцовыя культурныя традыцыі. Для жыхароў Чырвонага Берага ўжо працуюць навучальныя майстэрні па лозапляценні, ганчарнай справе, вырабе лялек-абярэгаў. У планах стварэнне мясцовай кулінарнай школы, заснаванай на рэцэптах панскай кухні, і клуба рэканструкцыі гістарычнага адзення. Праз паўгода — у верасні — па выніках працы нашага праекта збіраемся правесці этнафестываль, які, спадзяёмся, стане штогадовым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?