59-гадовы мужчына да смерці збіў свайго брата за тое, што той ударыў яго сабаку.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 сакавіка. Мужчына праводзіў час, распіваючы са сваімі сябрамі алкагольныя напоі. Крыху пазней разагрэтыя ўнутры і звонку яны накіраваліся на вуліцу, дзе і здарылася трагедыя. Са слоў падазронага яго стрыечны брат ударыў сабаку бервяном, на гэтай глебе і ўзнік канфлікт, паведамляе прэс-служба Гродзенскага УУС.

У хуткім часе слоўная сварка перарасла ў збіццё. Мужчына стаў наносіць ўдары рукамі і нагамі і вельмі моцна збіў стрыечнага брата. Пасля чаго ён сышоў, а пацярпелы адправіўся дадому.

Ужо дома стан пацярпелага пачаў моцна пагаршацца. Лекары хуткай медыцынскай дапамогі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі неадкладна прыбылі на месца. Аднак падчас правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў мужчына памёр.

Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы смерць наступіла ад тупой траўмы грудной клеткі, пашкоджанні рэбраў і лёгкіх. Крымінальная справа ўзбуджаная ў дачыненні да брата загінулага. Яму пагражае да 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?