Большая частка беларусаў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне і ў дачыненні да якіх вядзецца следства, ваююць на баку «ЛНР» і «ДНР». Пра гэта паведаміў 5 красавіка журналістам у Мінску міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«На сёння па нашых 28 матэрыялах, якія мы накіроўвалі ў Следчы камітэт раней, праходзіць каля 130 асобаў. У асноўным гэта людзі з рэгіёнаў. Большая частка з гэтага спіса ваюе на баку «ЛНР» — «ДНР», прапорцыя адзін да трох», — сказаў ён.

Пры гэтым, як заявіў Шуневіч, з пункту гледжання крымінальна-працэсуальнага заканадаўства будуць адпрацаваны ўсе асобы, якія «бяруць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны і якія вядомыя, незалежна ад таго, на чыім баку яны ваююць».

Міністр паведаміў, што органы ўнутраных спраў зараз выконваюць даручэнне следчага, якое прадугледжвае правядзенне вобыскаў, аглядаў і іншых следча-працэсуальных дзеянняў па месцах пражывання. «Мы не падзяляем катэгорыі, па чарзе праводзім следчыя дзеянні», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?