Аўтамабіль, у якім вярталіся з Польшчы экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч, быў сёння ноччу затрыманы на памежным пункце ў Бераставіцы.

Пра гэта паведаміў у сваім ФБ Юрась Адамовіч — сын Марыны Адамовіч.

«Аўтамабіль загналі ў бокс, праводзяць поўны надгляд машыны. Нешта шукаюць. Трымаюць дзве гадзіны, хоць прайшлі поўны кантроль», — напісаў ён.

Яшчэ праз дзве гадзіны ён удакладніў, што ў выніку прапусцілі ў Беларусь, канфіскаваўшы аўтамабільны пыласос (падарунак Юрася маці) і пару кубкаў «Белсата».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0