Стары мост затапіла з-за прарыву водаправода ў панядзелак, 11 красавіка.

Велізарная лужына ўтварылася насупраць «Прыёрбанка». З-за плыні вады на мосце сабраўся корак. На месца аварыі выехалі спецыялісты «Гроднаводаканал». Яны аператыўна выявілі ўчастак, дзе адбыўся прарыў, і перакрылі яго. Як высветлілася, падтапленне адбылося з-за пашкоджання водаправода дыяметрам 200 мм, які сыходзіць у бок Падольнай вуліцы. У чым прычына аварыі, сказаць цяжка, кажа дырэктар ГУКВП «Гроднаводаканал» Ігар Юзвяк. Трубы ў гэтым раёне мянялі на новыя разам з рэканструкцыяй Старога моста. Тады праводзіліся гідраўлічныя выпрабаванні. З тых часоў прайшло не больш за 10 гадоў, чаму не вытрымаў водаправод, тэрмін прыдатнасці якога да 30 гадоў, будзе высвятляцца.

Паколькі водазабеспячэнне ў раёне парыву трубы не парушана, тэрміны яго ліквідацыі могуць расцягнуцца. Зараз спецыялісты водаканала прапрацоўваюць варыянты, як аднавіць пашкоджаны ўчастак, не парушаючы добраўпарадкавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?