Фота Onliner.by
У Беларусі раздаваць Wi-Fi у транспарце можна будзе без спецдазволаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела фіксаванай службы і міжнароднай абароны радыёчастот РУП «БелДІЭ» Аляксей Івашкін па выніках пасяджэння Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Радзе Бяспекі.
Раней для выкарыстання пунктаў доступу Wi-Fi, устаноўленых у транспарце, патрабавалася атрыманне дазвольных дакументаў у «БелДІЭ».
«Дзяржаўнай камісіяй па радыёчастотах прынята рашэнне рэкамендаваць Мінсувязі ўключыць дадзенае абсталяванне ў пералік сродкаў, якія не падлягаюць рэгістрацыі і ў дачыненні да якіх не патрабуецца атрымліваць дазвол на выкарыстанне радыёчастотнага спектру. Іншымі словамі, цяпер у транспарце можна выкарыстоўваць пункты доступу Wi-Fi для аказання паслуг сувязі без дазваляльных дакументаў. Адзінае абмежаванне — магутнасць абсталявання Wi-Fi не павінна перавышаць 100 міліват», — растлумачыў Аляксей Івашкін.
Такім чынам, працэдура выкарыстання пунктаў доступу Wi-Fi на аўтамабільным, чыгуначным, ўнутраным водным, гарадскім электрычным транспарце будзе спрошчаная.